На мяжы затрымалі расійскія фуры з павышанай радыяцыяй
10 аўтацягнікоў, якія ішлі з Расіі ў Польшчу, былі спыненыя на памежным пункце "Казловічы".
Як адзначае БелаПАН, Беларусь кіроўцы праязджалі транзітам. Аднак на мяжы было выяўлена 10 аўтамабіляў з перавышэннем дапушчальнай нормы радыяцыі. Ва ўсіх выпадках павышаны фон быў створаны хлорыстым каліем.
Пасля праверкі з удзелам групы радыяцыйнай і хімічнай бяспекі памежнікі вырашылі прапусціць аўтамабілі праз дзяржаўную мяжу.