На мытным пераходзе Макраны з’явілася асобная чарга для украінцаў

Пры гэтым з украінскага боку беларускія аўтамабілі стаяць толькі 5-7 хвілінаў, паведамляе газета "Волинь нова".

Сітуацыю беларускія мытнікі тлумачаць тым, што Украіна не ўступіла ў “Мытны саюз” і ў сувязі з гэтым усё ўкраінскія транспартныя сродкі праходзяць праз "чырвоны калідор".

У той жа час аўтамабілі грамадзянаў Літвы, Эстоніі, Латвіі і Польшчы курсуюць па "зялёным калідоры”, хоць у Мытным саюзе гэтыя краіны не знаходзяцца.