На наступным тыдні БДІПЧ АБСЕ апублікуе даклад аб выбарах у Беларусі
У папярэднім заключэнні, абнародаваным 20 снежня ў Мінску, назіральнікі зазначылі, што выбары ў Беларусі па-ранейшаму не адпавядаюць стандартам АБСЕ.
Выніковы даклад міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе апублікаваны ў пачатку наступнага тыдня. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе БДІПЧ АБСЕ.