На несанкцыяваным шэсці нацыяналістаў у Вільні затрымалі 6 чалавек (фота)
Не дазволенае ўладамі шэсце прайшло ад Кафедральнай плошчы па галоўнай вуліцы літоўскай сталіцы — праспекце Гедыміна.
Нагадаем, што сёння адзначаюць Дзень незалежнасці Літвы. Шэсце доўжылася прыкладна гадзіну. На чале ішлі некалькі дэпутатаў і падпісантаў Акту пра незалежнасць. Натоўп суправаджалі шматлікія паліцыянты, адзначае партал delfi.lt.
Паліцыя паведаміла, што за ўвесь час шэсця затрымалі 5 чалавек за тое, што яны п'янымі знаходзіліся ў грамадскім месцы. Яшчэ аднаго за тое ж парушэнне затрымалі трохі раней.
Шэсці нацыяналістаў у Вільні адбываюцца штогод. Летась у шэсці ўдзельнічалі каля 900 чалавек.

Фота — delfi.lt