На Нобелеўскую прэмію міру прэтэндуе рэкордная колькасць кандыдатаў
На 2013 год іх 259, сярод якіх 50 — грамадскія і міжнародныя арганізацыі.
Звычайна ў спісе ад 150 да 200 кандыдатаў. А летась на Нобелеўскую прэмію міру прэтэндаваў 231 кандыдат. У выніку, яе атрымаў Еўрасаюз за 60-гадовы ўнёсак у прасоўванне міру, дэмакратыі і правоў чалавека ў Еўропе.
Галасаванне па выбарах лаўрэата прэміі звычайна праходзіць у пачатку кастрычніка, а цырымонія ўручэння — 10 снежня ў Осла, нагадвае РІА "Новости".
Фота — AFP