На Нямізе на прыпынку грамадскага транспарту шукалі "бомбу" (фота)
Прыпынак на рагу вуліц Раманаўская Слабада і Няміга (каля Макдональдса) ў Мінску ачапілі праваахоўнікі.
Здарэнне адбылося раніцай у чацвер, каля 8:30-8:45. Падазроным падаўся пакінуты кімсьці пакет. Пакуль ішла праверка, міліцыя крыху адцясніла людзей, аднак работа наземнага транспарту не прыпынялася, паведамляе "Наша ніва".




Фота — open.by