На першае працоўнае пасяджэнне збяруцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Дагэтуль яны правялі ўжо тры пленарныя пасяджэнні, але на іх вырашаліся выключна кадравыя пытанні.
Раней былі абраныя спікер і віцэ-спікер, старшыні і намеснікі старшыняў пастаянных камісіяў.
15 лістапада дэпутаты плануюць разгледзець восем пытаньняў. Сярод іх — дапаўненні і зьмяненні ў Кодэкс аб адміністратыўных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных парушэннях. Таксама ў першым чытанні дэпутаты абмяркуюць зьмяненні ў Закон аб народным мастацтве і народных промыслах. У другім чытанні прапануецца разгледзець закон аб прыродаахоўнай дзейнасці, паведамляе Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net