На Піншчыне не дазволілі ўшанаваць памяць украінскага пісьменніка
Украінская суполка “Берагіня” спрабавала ўшанаваць памяць пісьменніка Фёдара Одрача, які нарадзіўся 100 гадоў таму ў вёсцы Мясяцічы Пінскага раёну.
Аднак мясцовыя ўлады не дазволілі ўсталяваць мемарыяльны знак на ягонай роднай хаце і забаранілі праводзіць літаратурную вечарыну, паведамляе сайт holos.at.ua
Фёдар Одрач у сваіх творах апісваў прыроду, побыт палешукоў і выкрываў сутнасць палітыкі сталінізму. Падчас Другой сусветнай вайны быў байцом УПА, пасля эміграваў у Канаду.