На пінскай набярэжнай з’явяцца бетонныя бункеры (фота)
Агідныя канструкцыі з жалеза і бетону стануць неад’емнай часткай набярэжнай ракі Піна.
Такім дзіўным чынам будаўнікі вывелі каналізацыйныя рыштаванні ад студэнцкай вёскі Палескага дзяржуніверсітэту. На заўвагі кіраўніцтва і жыхароў горада праектная арганізацыя прапануе схаваць непрыгожыя элементы землянымі курганамі з дэкаратыўнымі кусцікамі.

