На пінскай запалкавай фабрыцы ўсталявалі новую супрацьпажарную сістэму

Сістэма лакальнага пажаратушэння, усталяваная на пінскай запалкавай фабрыцы, зробленая ў Швецыі. Яе датчыкі рэагуюць на полымя нават ад адной запалкі і заліваюць вадою менавіта месца ўзгарання.

У Беларусі падобныя прыстасаванні раней выкарыстоўвалася толькі на трубаправодах, якія транспартуюць гаручыя рэчывы.