На пінскіх трыкатажнікаў могуць падаць ў суд расійскія крэдыторы

У 2007 годзе Пінскае трыкатажнае аб’яднанне “Палессе” выпусціла аблігацыі ў Расіі. Каштоўныя паперы на суму ў 500 мільёнаў расійскіх рублёў эмітавала даччынае прадпрыемства “Гандлёвы дом “Палессе”.

Аднак як высветлілася, у “Гандлёвага дому “Палессе” няма аніякай маёмасці. Паколькі паручальнікам аперацыі з каштоўнымі паперамі выступала пінскае “Палессе”, то яно і павінна плаціць грошы.