На Піншчыне шукаюць дзікуна, які жыўцом “пахаваў” сабаку ў сметніцы (фота)

Як піша газета “Вечерний Брест”, жывога сабаку засунілі ў пластыкавы мех, завязалі на шыі вяроўку і кінулі ў кантэйнер для смецця. Няшчасны сабака доўгі час жаласна скуліў, і мінакі нават думалі, што ў сметніцу выкінулі дзіця. Неўзабаве дварняка вызвалілі, і ён пабег па сваіх справах.

Як кажць вяскоўцы, раней ў сабакі былі гаспадары, але зараз ён бяздомны. Міліцыянты праводзяць праверку па факце жорсткіх адносінаў да жывёліны і шукаюць чалавека, які наважыўся на такі пачварны ўчынак.

Фота — vb.by