На плоце прадпрыемства вісеў хлопец, які напароўся на піку (фота)
Здарэнне адбылося ў Гомелі ўвечары 10 снежня.
Выратавальнікаў выклікаў вахцёр прадпрыемства "Гомельжелезобетон".
Высветлілася, што 19-гадовы хлопец няўдала спрабаваў пералезці амаль трохметровы плот. Ён напароўся нагой на металічную піку і самастойна вызваліцца не мог. Супрацоўнікі МНС вызвалілі яго з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Хлопца адвезлі ў бальніцу, інфармуе сайт 112.by.

Фота — 112.by