На Пружаншчыне бацюшка знік з грашыма, сабранымі на пабудову царквы (фота)

Пра гэта распавялі жыхары вёскі Хорава ў 10 кіламетрах ад Пружан.

Людміла: "Тыя жанчыны старыя, што хадзілі, збіралі грошы — яны вельмі шмат назбіралі. Але не зрабілі за іх нічога. Усё-ткі бацюшка ёсць бацюшка, пад аховай Бога. Можа, усё-ткі збудзецца гэта. Бог знойдзе. Нібыта непадалёку ўжо другі бацюшка жыве, новы".

Па розных ацэнках, на пабудову царквы сабралі суму, роўную некалькі тысячам долараў. Малады святар пакінуў на Пружаншчыне жонку і нібыта з’ехаў ва Украіну да сяброўкі. Іншыя вернікі кажуць, што ён там у манастыры.  Але і ў міліцыю заяву пакуль не пішуць: спадзяюцца, што грошы будуць вернутыя.

На фота: Так выглядае недабудаваная царква ў Хораве.