На Пружаншчыне да “ранкаў цвярозасці” дадаюць “вечары без віна”

“Ранкі цвярозасці” маюць праходзіць штотыдня. Падчас іх забаронены продаж танных вінаў і слабаалкагольных напояў да 10-й гадзіны раніцы. Нагадаем, што падобнае рашэнне нядаўна прыняў і Ляхавіцкі райвыканкам.

Таксама на Пружаншчыне уводзяцца “вечары без алкаголю”. Ва ўсіх гандлёвых кропках раёна да канца 2012 года пасля 20-й гадзіны вечара забараняецца прадаваць пладова-ягадныя віны.

Кантраляваць выкананне гэтай нормы мусяць службовыя асобы і праваахоўныя органы.