На прыватным катэджы пад Мінскам вайскоўцы адпрацавалі захоп дома (фота)

Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", здарэнне адбылося ўдзень 9 жніўня. Гаспадары кажуць, што да катэджа пад'ехала грыпа салдатаў — у касках, бронекамізэльках, з аўтаматамі і дымавымі гранатамі. Яны адагналі жыхароў катэджа і пачалі адпрацоўваць яго захоп. 


Агаломшаныя гаспадары выклікалі міліцыю. Але пакуль прыехала опергрупа, нечаканыя байцы ўжо з'ехалі. У серады да гаспадароў катэджа прыехаў палкоўнік, папрасіў прабачэння. Але прычынаў здарэння ён не патлумачыў. Бараўлянскі аддзел міліцыі вядзе праверку. 


У прэс-службе Міністэрства абароны каментаваць сітуацыю не хочуць.


Фота: "Комсомольская правда в Беларуси"