На радзіме Лукашэнкі дзікі атакуюць пасевы з кукурузай
У гаспадарцы “Александрыя” Шклоўскага раёна штоноч на кукурузныя палі з лесу набягае да паўсотні дзікоў, перадае “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
У пошуках кукурузнага зерня кабаны раскопваюць зямлю. Па словах эканамістаў, кошт насення кукурузы для засеву аднаго гектара складае 80 еўра. Летась кабаны пашкодзілі амаль траціну пасеваў. Земляробы пабойваюцца, што сёлета страты ад набегаў дзікоў будуць большымі.
Сяляне просяць даць ім дазвол на адстрэл лясных аматараў кукурузы, бо агарадзіць тэрыторыю цэлай гаспадаркі, каб засцерагчыся ад набегаў дзікоў, немагчыма. А вось адстрэльваць дзікіх кабаноў забаронена.