На рамантаваным участку дарогі пад Лёзнам у аварыі загінулі людзі
Кіроўца і два ягоныя пасажыры загінулі ў аўтааварыі ў Лёзненскім раёне. Трагедыя адбылася ў аўторак увечары каля вёскі Уна, дзе рамантуюць дарогу.
За рулём аўтамабіля ВАЗ-2107 быў 54-гадовы жыхар вёскі Крынкі. Паводле папярэдніх высноваў міліцыі, мужчына праігнараваў папераджальныя знакі і не знізіў хуткасць на небяспечным участку. Легкавік вылецеў проста пад колы польскай фуры. Кіроўца і двое ягоных аднавяскоўцаў загінулі на месцы.