На саміце "Вышаградскай чацвёркі" прынятая заява па Беларусі

Прэм'ер-міністр Славаччыны Івета Радзічава сказала сёння на прэс-канферэнцыі ў Браціславе, што гэтую заяву падпісалі прэм'еры 6 краін — Венгрыі, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі, якія ўваходзяць у "Вышаградзкую чацвёрку", а таксама Нямеччыны ды Аўстрыі.

Толькі прэм'ер Украіны Мікалай Азараў устрымаўся ад падпісання дакумента, спаслаўшыся на тое, што не быў раней прысвечаны ў дэталі звароту.

Радзічава адзначыла, што 6 краінаў заклікаюць улады Беларусі прыняць законы, якія зробяць выбары ў Беларусі сумленнымі і якія паспрыяюць абароне правоў грамадзянаў, дэмакратыі і прынцыпаў дзелавой дзяржавы. Яна заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць палітычныя рэпрэсіі і рэпрэсіі ў дачыненні да масмедыя і апазіцыі. "Неабходна, каб у Беларусі не парушаліся правы грамадзяніна", — сказала прэм'ер Славаччыны.

А прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паабяцаў, што прынятае заява не будзе насіць выключна дэкларатыўны характар, а будзе падмацаваная канкрэтнымі дзеяннямі, перадаюць "Украинские новости".