На Шклоўшчыне мужчына спрабаваў спаліць сваю грамадзянскую жонку
Пасля п’янай сваркі ён абліў 43-гадовую жанчыну бензінам і падпаліў.
Неўзабаве мужчына спалохаўся і пачаў яе тушыць. Аднак жанчына паспела сур’ёзна пацярпець ад агня і з апёкамі галавы і рук была шпіталізаваная.
На падпальшчыка заведзена крымінальная справа. Яму пагражае да дзесяці год турмы, паведамляе прэс-служба магілёўскай міліцыі.