На складзе вінзаводу знайшлі 7000 літраў пратэрмінаванага віна
Агульная сума тавару ацэньваецца ў 57 мільёнаў рублёў.
Знаходку выявілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Чыгуначнага РАУС Гомеля. Як паведамляе БелаПАН, пратэрмінаванае віно захоўвалася у складскіх памяшканнях філіяла заводу вінаградных вінаў "Юбілейны" ў Гомельскім раёне.
Фота — ko.ru