На “Славянскім базары” усталявалі рэкорд Гінэса (фота, відэа)

Цяпер Яжоў жыве ў расійскім Архангельску і кіруе там інстытутам. У родны горад ён спецыяльна прыехаў, каб пабіць папярэдні рэкорд “выцісканне лежачы дзвюх гіраў па 22 кг папераменна цягам 1 хвіліны”. Для гэтага яму трэба было за гэты адрэзак часу ўзняць гіры як мінімум 140 разоў (3080 кг). Яжоў зрабіў гэта болей — 147 разоў (3234 кг).

Новае дасягненне аформілі па ўсіх спартовых правілах, пішуць “Народныя навіны Віцебска”. Каб зафіксаваць рэкорд, у Віцебск прыехаў спартовы камісар, прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса Джэк Брокбэнк.

Фота — news.vitebsk.cc