На стадыёне ў Кобрыне пабіліся футбольныя заўзятары
21 красавіка там праходзіў матч ў межах чэмпіянату краіны паміж камандамі другой лігі “Бяроза-2010” і “Гарадзея”.
А 16.10, прыкладна на 10-й хвіліне гульні, фанаты каманды “Бяроза-2010” з крыкамі “Антыфа!” прайшлі па бегавой дарожцы паўз трыбуны заўзятараў “Гарадзеі”. Яны былі атакаваныя фанатамі з Кобрына, інфармуе БелаПАН.
Бойка адбывалася на бегавой дарожцы стадыёна насупраць брамы і доўжылася некалькі хвілін. У патасоўцы ўдзельнічала каля паўсотні чалавек. Суддзя вымушаны быў спыніць матч, а міліцыя дзве-тры хвіліны ўтаймоўвала забіяк. Некаторыя фанаты былі з разбітымі ў кроў тварамі.
Адразу пасля затрымання ўдзельнікаў бойкі гульня аднавілася.