На станцыях метро ўсталююць апаратуру для праверкі вялікіх сумак
На станцыях мінскага метро ўсталююць адмысловыя сістэмы для праверкі буйнагабарытнага багажу. На гэтым настойвае беларуская міліцыя.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.
Полудзень: "Аналагічна як пры ўваходзе ў аэрапорт. Рэчы буйнагабарытныя, для таго, каб супрацоўнік не правяраў іх, ставім у гэтую сістэму — і відаць усё, што там ёсць".
Для параўнання: у мінскім аэрапорце буйнагабарытным лічыцца багаж, памеры якога перавышаюць 50х50х100 сантыметраў.