На Століншчыне паводка выганяе людзей з дамоў (фота)
У рацэ Гарынь рэзка ўзняўся узровень вады і на некаторых гідрапастах дасягнуў небяспечных 530 сантыметраў.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, у вёсцы Белавуша вада заліла дзесяць падворкаў. А ў Манькавічах падтопленымі апынуліся адзін дом і чатыры падворкі. Сям'я з пяці чалавек, якая жыве ў падтопленым доме, перасялілася да сваякоў у вёску Беражное.
Адпаведныя службы вядуць пастаянны маніторынг паводкавай сітуацыі. Ратавальнікі гатовыя да эвакуацыі людзей з небяспечных месцаў.


Фота — 112.by