На судзе па выбуху ў метро паказалі відэазапісы агляду вагонаў

У панядзелак на судзе паказалі некалькі відэазапісаў з агляду цягніка, каля якога адбыўся выбух.

Як інфармуе БЕЛТА, на здымках відаць, што ў вокнах пярэдніх вагонаў няма шыбаў. Асабліва гэта датычыць другога па ліку вагона ў цягніку. Гэты вагон быў прызнаны рэчавым доказам. Усярэдзіне вагона хаатычна раскіданыя паперы, кнігі, галаўныя ўборы, мабільныя тэлефоны, металічныя шарыкі, элементы ўнутранай абшыўкі, аскепкі ды інш.

Некаторыя пацярпелыя хадайнічалі, каб ім дазволілі асабіста агледзець вагон. Суд адхіліў хадайніцтва пад нагодай таго, што такі агляд можа адмоўна адбіцца на псіхіцы пацярпелых.

Нагадаем, што суд праходзіць у мінскім Доме правасуддзя.