На сярэдні заробак у 543 долары хоча выйсці кіраўнік Магілёва
Паводле Станіслава Барадаўкі, такія заробкі магілёўцы мусяць атрымліваць пад канец гэтага года.
Дарэчы, за студзень сярэдні заробак у Магілёве склаў 2,9 мільёна рублёў, або каля 340 долараў, піша газета “Веснік Магілёва”. За кошт чаго заробкі вырастуць да абяцанага ўзроўню, Станіслаў Барадаўка не паведаміў.