На тэрыторыі манастыра ў Віцебску адбылося забойства

Забойства адбылося 7 жніўня на тэрыторыі Свята-Траецкага Маркава манастыра. Паводле інфармацыі БелаПАН, ахвярай стаў 55-гадовы пастаялец прытулку для бяздомных пры манастыры. Мужчына жыў тут і дапамагаў па гаспадарцы каля трох месяцаў.

 
У злачынстве падазраюць 48-гадовага мужчыну, раней асуджанага за замах на забойства. Ён таксама жыў у прытулку, але нядаўна знайшоў сабе новы прыстанак. Мужчыны даўно ставіліся непрыязна адзін да аднаго. 


Падазраванага затрымалі, калі ён сыходзіў з манастыра. Сваёй віны ён не прызнае.