На трасе Мінск-Гомель фура пратараніла легкавік з навучэнцамі каледжа
Двое загінулі на месцы.
Здарэнне адбылося на 200-м км аўтатрасы Мінск-Гомель, інфармуе БЕЛТА. Грузавіком "Рэно 420" з паўпрычэпам кіраваў грамадзянін Украіны. Ён ударыў у легкавік "Опель Кадэт", які прытармазіў для павароту. У выніку аварыі два 17-гадовыя пасажыры "Опеля" загінулі на месцы. Яшчэ адзін 18-гадовы ліцэіст з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у лякарню. 19-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля сур'ёзна не пацярпеў.