На Усходніх могілках Мінску ўшанавалі памяць Васіля Быкава (фота)
Жалобная акцыя прайшла 22 чэрвеня, у гадавіну смерці пісьменніка.
Яе зладзілі сябры секцыі "Мемарыял" і руху Салідарнасці "Разам". Ускласці кветкі і запаліць знічы на магіле Васіля Быкава прыйшлі маці палітвязняў і вядомыя беларускія дзеячы. Сярод іх — дысідэнт Сяргей Ханжанкоў, сакратар секцыі "Мемарыял" Ганна Шапуцька, літаратар Уладзімір Содаль, намеснік старшыні Руху Салідарнасці "Разам" Аляксандр Макаеў, маці палітвязня Людміла Мірзаянава ды іншыя.
Людміла Мірзаянава ў сваёй прамове падкрэсліла, што менавіта творы Быкава дапамагаюць ёй быць мужнай зараз, трымацца ў той сітуацыі, калі сын знаходзіцца за кратамі ў нечалавечых умовах.
Граманская актывістка Галіна Сіўчык
Маці палітвязня Людміла Мірзаянава
С.Ханжакоў, Г.Шапуцька, У Содаль, Г.Сіўчык
Сакратар секцыі Мамерыял Ганна Шапуцька