На ўскраіне Віцебска зносяць вёску ў чаканні прыезду Лукашэнкі? (фота)

Вёска Паўловічы месціцца на ўскраіне абласнога цэнтра каля Бешанковіцкай шашы. Як паведамляе БелаПАН, чыноўнікі тлумачыць сітуацыю тым, што вёска была адселена яшчэ ў 1992 годзе рашэннем гарвыканкаму. Усе яе жыхары атрымалі кватэры, і цяпер там ніхто не прапісаны.


Радыё Свабода дадае, што ў гэтым месцы планавалі будаваць новую ЦЭЦ, але так і не пачалі. Частку хатаў знеслі, а 9 засталіся аж да нядаўняга часу. Мясцовыя жыхары кажуць, што на збор і вываз рэчаў ім давалі 2 дні. Людзі звязваюць гэтую спешку з чаканым прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў Віцебск.

Фота — belapan.com