На Валожыншчыне сякерай забілі дзвюх жанчын
Ахвярамі невядомага злачынцы сталі маці і дачка.
Трагедыя здарылася 16 жніўня каля 22 гадзін у вёсцы Залессе. Сякерай былі забітыя дзве жанчыны – маці і дачка. Маці 1928 года нараджэння, дачка – 1955-га. Жанчынам нанеслі па два ўдары вастрыём сякеры.
Намеснік пракурора Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў “Рэгіянальнай газеце”, што на месцы здарэння працавала ўся валожынская пракуратура. У жорсткім забойстве падазраецца муж дачкі састарэлай жанчыны. Мужчына знік. Цяпер яго шукаюць.
Па словах Віталя Юрэвіча, у момант злачынства ў доме знаходзіліся две дзяўчынкі. Адной пяць гадоў, другой – сем. Гэта ўнучкі сямейнай пары. Пакуль невядома – ці бачылі яны момант забойстваў.