На валютна-фондавай біржы адбыўся тэхнічны збой у гандлёвай сістэме
Праз гэта спыніліся валютныя таргі.
Як паведамляе Іnterfax.by, гандлёвая сістэма "завісла" адразу пасля пачатку таргоў, паспелі зрабіць толькі першы "крок" па долары.
Цяпер персанал біржы рамантуе абсталяванне. Таргі павінны адбыцца, як толькі наладзяць сістэму.