На "Варшаўскім мосце" ў беларускі забралі 15 iPhone5 на 10 тысяч еўра

Як паведамляе сайт Брэсцкай мытні, здарэнне адбылося ў суботу, 22 снежня. Свой аўтамабіль беларуска накіравала на "зялёны" канал. Аднак мытнікі вырашылі яго праверыць і знайшлі ў сумках сярод асабістых рэчаў 15 iPhone5. Паводле чэкаў, за іх было заплачана больш за 10 тысяч еўра.

Кантрабанду забралі, яе лёс вырашыць суд.