На Ваўкавыскі камбінат прывезлі шалёных кароваў з Мастоўшчыны

Як піша "Вечерний Гродно", хвароба ў жывёлаў выявілі работнікі мясакамбінату падчас зарэзу. Мяса не паспелі аддаць у перапрацоўку.


Тушы кароваў былі знішчаныя. На саімі прадпрыемстве правялі ўсе неабходныя мерапрыемствы па прафілактыцы і ліквідацыі шаленства. 


На ферме "Малковічы" ў Мастоўскім раёне, адкуль прыбылі хворыя каровы, таксама праходзіць вакцынацыя жывёлаў.


Па словах спецыялістаў, у кароваў выявілі так званае прыроднае шаленства (асноўныя носьбіты гэтага віруса — лісы), а не каровіна, якое з'яўляецца больш небяспечным.