На Віцебшчыне “на бульбу” пашлюць больш за 6 тысяч навучэнцаў
Больш як 6000 навучэнцаў з 5 верасня адправяцца “на бульбу” ў гаспадаркі 20 раёнаў Віцебскай вобласці.
1400 з іх — студэнты ВНУ, астатнія — навучэнцы тэхнікумаў, коледжаў ды прафесійна-тэхнічных вучэльняў. Акрамя бульбы, студэнты будуць збіраць іншую гародніну ды працаваць на ўборцы лёну.
Каго пасылаць "на бульбу", каб выканаць прызначаныя планы — навічкоў ці навучэнцаў апошніх курсаў, — кожная навучальная ўстанова вырашае сама. Паўналетнім навучэнцам давядзецца адпрацаваць “на бульбе” да 30 дзён. Тыя, каму няма яшчэ 18 гадоў, будуць працаваць не болей за 12 дзён.
Дарэчы, трапіць “на бульбу” могуць і "платнікі".