На волю выйшаў Павел Вінаградаў, сёлета ў яго ўжо 66 дзён за кратамі
Аднаго з лідараў моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” “Zмена” 17 снежня пакаралі за "незаконнае пікетаванне".
Нагадаем, Паўла Вінаградава затрымалі ў сталіцы 12 снежня, але адпусцілі да суда. Яго хацелі пакараць за чарговую акцыю пратэсту цацак. Яна прайшла 10 снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі (на здымку).
Суд над Вінаградавым прайшоў у Першамайскім раённым судзе сталіцы. Сведкам быў міліцыянт, які пазнаў актывіста па здымку, што пабачыў на апазіцыйным сайце ў інтэрнэце.
Сёлета Павел Вінаградаў трапляў пад суд ужо каля дзесяці разоў, ён правёў за кратамі 66 дзён.

Галоўны “брыдкаслоў” краіны Павел Вінаградаў: 6 затрыманняў з пачатку года
Фота — bymedia.net, zapraudu.info