На вуліцах Мінска з’явіцца аўтобус з выявай Сталіна?
Такая ініцыятыва ўжо зацверджаная ў шэрагу гарадоў Расіі і украінскім Севастопалі.
На вуліцах гарадоў Расіі, а таксама ў Мінску і Севастопалі, 7 лістапада з'явяцца аўтобусы Перамогі з выявай Іосіфа Сталіна, паведамляе інфармацыйны партал korrespondent.net.
Ініцыятыва “упрыгожвання” грамадскага транспарту выявай Іосіфа Сталіна належыць блогерам і ветэранскім арганізацыям.
Адзначым таксама, што 7 лістапада спаўняецца 70 гадоў вайсковага параду 1941 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.