На вяртанні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Грузіяй настойвае Масква?
Магчымы ўвод візавага рэжыму паміж Беларуссю і Грузіяй абумоўлены расійскім фактарам, мяркуе грузінскі эксперт Іраклій Сесіяшвілі.
Як ён заявіў ІА REGNUM, гэты намер уладаў Беларусі абумоўлены жорсткай пазіцыяй Расіі, якая патрабуе ад іх уводу візавага рэжыму для грамадзянаў Грузіі. "Дагэтуль Беларусь і Грузію характарызавалі нармальныя адносіны, але гэта ўзаемаадносіны паміж двума недэмакратычнымі дзяржавамі, а такія адносіны ніколі стабільнымі і нармальнымі да канца не будуць. Расійскі ж фактар павялічвае тыя рызыкі, якія могуць прывесці да рознагалоссяў паміж гэтымі дзвюма краінамі", — лічыць Сесіяшвілі.
Ён не выключае, што ўрад Беларусі, мабыць, і жадае добрых стасункаў з Грузіяй, але ў цяперашняй сітуацыі ён вымушаны ўлічваць інтарэсы Расіі.
У МЗС Грузіі афіцыйных каментароў з гэтай нагоды пакуль не робяць.