На вяселлях і банкетах забаранілі выкарыстоўваць хатнія прадукты
Адпаведную пастанову выдаў галоўны санітарны лекар Беларусі.
Ён забараніў рэстаранам і кавярням выкарыстоўваць прадукты, атрыманыя ад кліентаў, каб пазбегнуць кішэчных інфекцый.
Як інфармуе "Ежедневник", медыкі занепакоеныя тым, што сёлета было зафіксавана на 17% больш гастраэнтэракалітаў, выкліканых неўсталяванымі ўзбуджальнікамі. Былі таксама зарэгістраваны дзве ўспышкі вострых кішэчных інфекцый.
Першая адбылася ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Світанак" на Брэстчыне. Там за два красавіцкія дні дня захварэлі 19 дзяцей. Другі выпадак быў адзначаны ў Гродне ў канцы траўня. Там у гарадской кавярні за тры дні сальманэлёзам заразіліся 11 чалавек.
Фота — goldlion.kharkov.ua