На выставе паказалі крэсла ў выглядзе аголенай жанчыны (фота)
У Гомелі адкрылася выстава дызайнерскіх крэслаў.
На выставе ў карціннай галерэі імя Вашчанкі можна пабачыць крэслы, зробленыя з самых розных матэрыялаў: ад дрэва і металу да... дарожных знакаў. Ёсць нават крэсла адмыслова для мужчын — у выглядзе аголенага жаночага цела.



