На заводзе Chivas у каналізацыю выцекла 18 тысяч літраў віскі
Аварыя адбылася напрыканцы лютага ў шатландскім горадзе Дамбартон на разлівачным заводзе Chivas.
Як перадае РБК, першапачаткова было падазрэнне, што спіртное трапіла ў бліжэйшую раку — Левен, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.
Паводле папярэдніх звестак, вінаватымі сталі супрацоўнікі заводу. Уначы, замест таго каб прамыць трубы мыйным сродкам, яны пусцілі па трубах віскі. На заводзе ўцечку алкаголю не заўважылі. Першымі пра інцыдэнт паведамілі супрацоўнікі каналізацыйнай службы.
Прадпрыемства ацэньвае шкоду ў 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Але вінаватага знайсці кіраўніцтва заводу пакуль не можа: на Chivas працуюць 600 работнікаў.
Фота — costachel.ro