На Жабінкаўскім цукровым заводзе адбыўся пажар (фота)

Паведамленне пра пажар выратавальнікі атрымалі зранку 25 снежня. На месца здарэння былі накіраваныя чатыры аўтацыстэрны. Пажар яны ліквідавалі за гадзіну.

Пацярпелых на пажары няма. Меркаваная прычына загарання — парушэнне тэхналагічнага працэсу пры сушцы жамерынаў.

Як паведамляе БелаПАН, бураковыя жамерыны — пабочны прадукт вытворчасці, яны выкарыстоўваюцца ў якасці корму скаціне.