Нацбанк: золатавалютныя рэзервы скараціліся амаль на 103 млн долараў
За кастрычнік. Лічба з'явілася пасля падлікаў, зробленых паводле методыкі Міжнароднага валютнага фонда.
Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка нашай краіны, паводле папярэдніх звестак, на 1 лістапада 2012-га золатавалютныя рэзервы склалі 8 мільярдаў 23,2 млн долараў.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў скараціўся на 126,7 млн долараў і склаў 8 млрд 702,3 млн долараў.
Нацбанк тлумачыць скарачэнне найперш "пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце", а таксама зніжэннем цэнаў на каштоўныя металы на міжнародных рынках.