Начальнік пінскай міліцыі: АМАПаўцы не збівалі людзей
Валерый Грынько паведаміў тэлеканалу “Вараг” аб выніках службовай праверкі, якая была праведзена ў дачыненні да супрацоўнікаў мясцовага АМАПу.
Нагадаем, у снежні мінулага года да праваахоўнікаў звярнуўся жыхар Пінска с заявай аб тым, што яго і ягоную жонку збілі АМАПаўцы.
Як высветлілі правяраючыя, міліцыянты "дзейнічалі ў межах беларускага заканадаўства", а вось заяўнікі "непрыстойна паводзілі сябе ў грамадскім месцы і непапарадкоўваліся законным патрабаванням міліцыі". За гэта, дарэчы, яны атрымалі адміністрацыйныя пакаранні.
Нагадаем, аддзел АМАПу ў Пінску сфармавалі летась незадоўга да выбараў у Палату прадстаўнікоў.