Начальнік ЖЭСа патрабуе 40% датэрміновага галасавання (аўдыё)
Гэты выпадак адбыўся на 594-м выбарчым участку 107-й выбарчай акругі ў Мінску.
Як паведамляе прэс-служба аргкамітэту БХД, сведкай стала назіральніца Валерыя Чарнаморцава. Па яе словах, на выбарчы ўчастак прыехаў начальнік ЖЭСа, які не мае дачынення да выбарчага працэсу. Ён звярнуўся да сваіх падначаленых з такім дыялогам:
Сябра камісіі: — Мы ўжо прымаем людзей, сем чалавек сегодня ўжо прыйшло, прагаласавала.
Начальнік: — Ну, і колькі ў вас павінна быць сёння, 40% людзей?
Старшыня камісіі (зважаючы на назіральніка): — У нас павінна быць сёння... Сёння ў нас павінна быць... Ну, хто прыйдзе...
Начальнік: — А няма ў вас такога, колькі, хто прыйдзе?
Сябра камісіі: — Як гэта няма?!
Начальнік: — Вось бярэце тэлефон, абтэлефаноўваеце, запрашаеце людзей!
Сябра камісіі: — так, я так і раблю.
Начальнік: — Пакажыце, колькі вы запрасілі!
Фота — bymedia.net