Начальніка цягніка "Кіславодск-Мінск" злавілі на жаночых станіках

Як паведамляе "Ежедневник", начальніку, як і ўсім астатнім, прапанавалі задэклараваць тавары. Той заявіў, што дэклараваць яму няма чаго. Адмову мытнікі зафіксавалі пісьмова, а потым выявілі дарожныя сумкі начальніка цягніка і праверылі іх. У сумках былі пяць скруткаў, у якія былі запакаваныя каля 60 прадметаў жаночай бялізны.

Начальнік цягніка прызнаўся ў незаконнай перавозцы тавару і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Тавар, які каштаваў больш за 12 мільёнаў рублёў, канфіскавалі.

Фота — nashpoezd.narod.ru