Нацыянальны аэрапорт з-за надвор’я не прыняў некалькі рэйсаў

Самалёт кампаніі “Аэрафлот”, які ляцеў рэйсам Масква — Мінск, вымушаны быў вярнуцца назад, у аэрапорт “Дамадзедава”. Рэйс Астана — Мінск кампаніі “Белавія” скіравалі на пасадку ў Гомель.

На дадзены момант туман развеяўся, і Нацыянальны аэрапорт у Мінску зноў прымае ўсе борты, паведамляе БЕЛТА.