Найлепшай шахматысткай краіны 2011 года стала Настасся Зязюлькіна

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", у галасаванні бралі ўдзел спартоўцы, а таксама трэнеры і журналісты краіны. Яны і абралі двухразовую чэмпіёнку свету найлепшай сярод дзяўчат. Дарэчы, Зязюлькіна становіцца пераможцай галасавання ўжо другі год запар.

Найлепшым шахматыстам года ў краіне прызнаны Сяргей Жыгалка.

А самым лепшым трэнерам абраны бацька Настассі Аляксей Зязюлькін.