Найлепшы бамбардзір першай футбольнай лігі шукае працу за мяжой
Форварда пінскай футбольнай каманды “Волна” Юрыя Каралюка запрасілі на прагляд львоўскія “Карпаты”.
Найлепшы бамбардзір першай нацыянальнай футбольнай лігі ўвогуле выклікае зацікаўленасць у замежных клубаў. Юрый ўжо пабываў на трэніроўках у камандзе “Амкар” з Пермі, якая гуляе ў расійскай Прэм’ер-лізе. Акрамя таго, пінскага футбаліста ўзялі на заметку польскія “Лех” і “Відзеў”.